Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПАЧАЛІСЯ СУДЫ НАД ЗАТРЫМАНЫМІ ЎЧОРА ЎДЗЕЛЬНІКАМІ АКЦЫІ “ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У Кастрычніцкі раённы суд Віцебску былі выкліканыя чацьвёра затрыманых учора ў часе правядзеньня акцыі “Хочам ведаць праўду” віцебскіх сяброў АГП: Эаніта Жаўняровіч, Уладзімер Семенчукоў, Руслан Голубеў ды Фёдар Бакуноў. Аднак судзьдзі, спасылаючыся на сваю надзвычайную занятасьць, перанесьлі слуханьне трох справаў на наступны тыдзень. Такім чынам, суд адбыўся толькі над адным з затрыманых учора пікетоўцаў, Русланам Голубевым.

Судзьдзя Сьвятлана Дудчанка зьвярнула асаблівую ўвагу на тое, што спадар Голубеў выйшаў на несанкцыянаваную акцыю з “нацыяналістычным” бел-чырвон-белым сьцягам. Запытаўшыся, ці мае Руслан Голубеў дастатковыя матэрыяльныя сродкі на выплату штрафу на некалькі мільёнаў рублёў ды пачуўшы адмоўны адказ, спадарыня Дудчанка прысудзіла пікетоўцу двое сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Дарэчы, яшчэ ўчора міліцыянты з Кастрычніцкага райаддзелу зьбіраліся скіраваць затрыманых апазыцыянэраў у гэтую установу, аднак іхнае рашэньне адмяніў начальнік раённае міліцыі Андрэй Пракаповіч. Сёньня Руслана Голубева завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня проста з судовае залі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG