Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖНАРОДНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ "КАМІТЭТ АБАРОНЫ ЖУРНАЛІСТАЎ" АСУДЗІЛА ЗАКРЫЦЬЦЁ БЕЛАРУСКІМІ ЎЛАДАМІ БЮРО НТВ

Ул. інф.

У апошнія месяцы – адзначана ў заяве арганізацыі – "атака" ўладаў Беларусі на незалежную прэсу, што пачалася ў 2002 годзе, узмацнілася. Дзейнасьць шэрагу незалежных выданьняў, у тым ліку "Навінак", "Белорусской деловой газеты", "Рэха" і "Предпринимательской газеты", была спыненая за тое, што яны быццам бы “ганьбілі гонар і годнасць прэзідэнта". Крыху раней, прыгадвае “Камітэт абароны журналістаў”, была спыненая дзейнасьць яшчэ дзьвюх газэтаў — "Вечернего Столина" і "Провинциалки" — за тое, што яны "быццам бы ганьбілі гонар і годнасць мясцовых чыноўнікаў". Улады Беларусі – адзначае кіраўнік “Камітэту абароны журналістаў” Эн Купэр, – "павінны зразумець, што іх дзеяньні толькі выклічуць міжнародную крытыку". У сувязі з гэтым яна заклікала Аляксандра Лукашэнку "тэрмінова спыніць перасьлед незалежнай прэсы".
XS
SM
MD
LG