Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІМ ЧЫНОЎНІКАМ ДАЛІ МЕСЯЦ “НА ВЫПРАЎЛЕНЬНЕ”


Алег Супрунюк, Берасьце

Такі загад прыняты старшынём Берасьцейскага аблвыканкаму Васілём Даўгалёвым. У іншым выпадку чыноўнікам мясцовай вэртыкалі ўжо 1 верасьня прыйдзецца шукаць новага месца працы. Паводле загаду, колькасьць кіраўнікоў у аграпрамысловых прадпрыемствах павінна скараціцца напалову, а кіраваць стратнымі гаспадаркамі будуць толькі старшыня ды бугальтар.

Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму, які атрымаў на мінулым тыдні “апошнюю” вымову ад Аляксандра Лукашэнкі, таксама забараніў кіраўнікам калгасаў рабіць апэратыўныя справаздачы, бо гэта замінае іхнай эфэктыўнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG