Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДЧАС “СЛАВЯНСКАГА БАЗАРУ” АПАЗЫЦЫЯНЭРЫ ПРАЦЯГВАЮЦЬ ПІКЕТАВАНЬНЕ ЛЯ “СІНЯГА ДОМУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Спадар Хамайда выйшаў да віцяблянаў са словамі Янкі Купалы:

Кепска, браткі, жыць нам стала,
Няма шчасьця, добрай долі:
Калі хлеб ёсьць — няма сала,
А гарэлкі дык даволі.

Паводле меркаваньня спадара Хамайды, гэтыя словы клясыка вельмі адпавядаюць цяперашняму настрою віцяблянаў, бо перавыкананьне плянаў продажу алькагольных напояў даўно ўжо стала характэрнай асаблівасьцю фэстывальнага Віцебску. Большасьць землякоў зь ім пагадзілася.

Каля дзясятка віцяблянаў ды гасьцей гораду пакінулі свае подпісы ў падтрымку ініцыятывы сябра КХП БНФ Сяргея Папкова, які падаў у суд заяву пра незаконнасьць дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы. Подпісы дзеля падтрымкі ягонае ініцыятывы зьбіралі сёньня Ўладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян.

Дарэчы, спадары Плешчанка ды Салаўян ужо двойчы былі аштрафаваныя за зьбіраньне подпісаў, і нават былі асабіста папярэджаныя супрацоўнікамі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі, якія пагражалі апазыцыянэрам арыштам на 15 сутак, калі тыя наважацца працягваць зьбіраць подпісы супраць саюзнае дамовы у часе “Славянскага базару”.

Тым ня менш, сёньняшняе пікетаваньне прайшло спакойна: затрыманьняў не было, і віцябляне цягам трох гадзінаў бесьперашкодна размаўлялі з тутэйшымі апазыцыянэрамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG