Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 14 ЛІПЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звезда”, 1923 год. Галоўны рэдактар Нодэль пад загалоўкам “Вучыцеся ў Чырвонай Арміі” піша:

“Дастаткова было перайсьці на мірныя ўмовы, як у войску пачынаецца раней зусім нябачаная і часам ня ўлічаная праца па гаспадарчым, калі так можна сказаць, выхаваньні чырвонаармейца. Чырвонаармеец мусіць сам бяз сродкаў збудаваць сабе зручнае жытло, бо ў такім выпадку ў яго гэтага жытла ня будзе, ён мусіць сам зрабіць сабе мэблю, інакш ён будзе сядзець на падлозе. І наш чырвонаармеец будуе ды яшчэ зь якім энтузіязмам. Трэба, каб кожны падлетак наведаў лягеры. Паглядзеў на чырвонаармейцаў, на ўмовы іх жыцьця і зразумеў, якое шчасьце служыць у такой арміі”.


“Могилёвские ведомости”, 1993 год. Пра пачатак фэстывалю “Магутны Божа”:

“Яшчэ напярэдадні фэстывалю ў панядзелак адбылася цікавая падзея. Гэта прыход у Магілёў з Масквы паломнікаў розных канфэсіяў. 4 ліпеня яны спэцыяльна выправіліся са сталіцы Расеі для ўдзелу ў магілёўскім фэстывалі. Да Смаленску яны даехалі цягніком, а ўжо адтуль пайшлі пешкі. Каля 300 паломнікаў з розных краін сьвету, найбольш адлеглай зь якіх зьяўляецца Вэнэсуэла, прайшлі адлегласьць ад Смаленску да Магілёва за тыдзень, зрабіўшы прыпынкі ў Катыні, Воршы, Шклове. А пазаўчора на ўезьдзе ў горад па шклоўскай шашы была ўрачыстая сустрэча гасьцей з прывітаньнем на пяці мовах. Увечары паломнікі разьбілі намётавы лягер каля Дняпра ў раёне маста Шмідта”.


“Звязда”, 1993 год. Юрась Карманаў піша:

“Як паведаміў намесьнік загадчыка судмэдэкспэрта г.Менску Эдуард Трухан, на сёньняшні дзень у гарадзкім моргу знаходзяцца 33 фактычна безнаглядных нябожчыкі. Э.Трухан адказаў: “Тых сродкаў, што выдзяляюцца дзяржавай на пахаваньне (а гэта каля 30 тысяч рублёў), на сёньняшні дзень недастаткова. Таму мы вымушаныя самі займацца гэтай справай. Заказваем труну, едзем на могілкі і хаваем”… Па існуючаму палажэньню морг можа захоўваць нябожчыка сем дзён. Трэба дадаць пры гэтым, што хаваць іх можна толькі з дазволу пракуратуры. Але там часам забываюцца пра клопаты моргу. Вось і ляжаць трупы ў сэкцыйнай залі. Пры атсутнасьці ў халадзільніку месца, што здараецца ня так ужо і рэдка, нябожчыкі пачынаюць проста гніць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG