Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІЛІГРЫМКА БЕЛАРУСКІХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Сёлетняя пілігрымка дзявятая па ліку, і ў ёй бралі ўдзел вернікі ня толькі з Полаччыны, але і зь Берасьця, Менску, Магілёва, Віцебску ды іншых гарадоў.

Гісторыя пакутніцкай сьмерці манахаў-базыльянаў сягае 1705 году. Тады, падчас Паўночнай вайны, у Полацку атабарыўся расейскі цар Пётар І, які завітаў аднойчы на добрым падпітку ў Сафійскі сабор і з дапамогаю сваіх цівуноў забіў пяцёх манахаў, якія там маліліся.

Ад тых трагічных падзеяў мінула амаль тры стагодзьдзі, аднак памяць аб бязьвінна забітых манахах, гэтак жа як і памяць аб бязьвінна забітым арцыбіскупе Язафаце Кунцэвічы жыве, і штогоду вернікі ладзяць пешую пілігрымку зь Віцебску — месцы забойства Язафата Кунцэвіча — у Полацак, дзе зазналі сьмерць манахі-базыльяне. Вось і сёлета амаль сто вернікаў прайшлі дарогу паміж двума гарадамі хрысьціянскай пакуты.

Сваімі ўражаньнямі ад пілігрымкі падзяліўся настаяцель полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьвятой Параскевы айцец Лявонці:

(а.Лявонці: ) “Пілігрымы разам маліліся, у кожным месцы, дзе спыняліся, адбываліся сустрэчы зь мясцовымі жыхарамі, ладзіліся канцэрты, эвангелізацыйныя гутаркі. Ва ўсіх тых мясьцінах адбываліся таксама літургіі. Варта заўважыць, што сёлета адчувалася пэўная ўвага з боку мясцовых уладаў. Ніякіх праблемаў, ніякіх канфліктаў не ўзьнікала, і таму можна лічыць, што пілігрымка ва ўсіх адносінах была пасьпяховай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG