Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Па-за тактам”: Прафэсар гітары. 12 ліпеня

Адной з найбольш знакавых постацяў сучаснай беларускай папулярнай музыкі зьяўляецца Ўладзімер Угольнік. Ягоны сцэнічны шлях пачаўся на мяжы 60–70-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Цяпер Уладзімер Угольнік узначальвае катэдру эстраднай музыкі Беларускага ўнівэрсытэту культуры, выхоўвае вучняў і пры гэтым актыўна выступае з канцэртамі. Нагодай для гутаркі журналіста Зьмітра Падбярэскага з гэтым музыкантам зрабіўся 50-гадовы юбілей, які Ўладзімер Угольнік адзначае 15 ліпеня.


“Сымбаль веры”. 12 ліпеня

У чарговым выпуску перадачы гаворка пойдзе пра першыя вынікі дзеяньня новай рэдакцыі “Закону аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”. Удзел у перадачы бяруць пастары Мікалай Сінкавец і Леанід Бюрук, а таксама супрацоўнік Дзяржкамітэту ў справе рэлігіяў і нацыянальных меншасьцяў Аляксандар Калінаў.


“Вострая брама”: Беларуская ідэя ў літаратуры, палітыцы, жыцьці. 13 ліпеня

Новая нацыянальная і дзяржаўная ідэалёгія, якую цяпер уводзіць у жыцьцё кіраўніцтва Беларусі, але якой ніхто яшчэ ня бачыў – зьява выключная і з гледзішча ўсіх суседзяў Беларусі, і з гледзішча цывілізаванага сьвету. Што стаіць за гэтым новаўвядзеньнем і як яно выглядае зь Літвы, Польшчы, Расеі – пра гэта гавораць удзельнікі новага выпуску перадачы “Вострая Брама”.


“Вольная студыя”. Гутарка з Аляксеем Марачкіным. 13 ліпеня

Стаўленьне беларускіх і літоўскіх уладаў да нядаўняга юбілею каранацыі Міндоўга былі дыямэтральна супрацьлеглыя: Вільня сьвяткавала на дзяржаўным роўні, з удзелам замежных прэзыдэнтаў, а афіцыйны Менск угодкаў папросту не заўважыў. Больш за тое, БТ нігілістычна паведаміла, што каранацыя літоўскага князя Міндаўгаса адбылася ў горадзе Наўгардукасе. Таму і ня дзіўным выглядала тое, што мастацкая выстава, прысьвечаная каранацыі, трапіла пад пільную ўвагу беларускіх уладаў. Як вынік, карціна пад назовам “Сьляза Міндоўга” на выставу ня трапіла. Яе аўтар мастак Аляксей Марачкін будзе госьцем Міхася Скоблы ў нядзельнай перадачы “Вольная студыя: новыя словы пра звыклыя рэчы”.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG