З гэтай нагоды неўзабаве спыняецца Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў, якому спажыўцы завінаваціліся 615 мільёнаў рублёў. Завод пастачае калгасам і саўгасам бялковы канцэнтрат, але грошай за сваю прадукцыю не атрымлівае. На прадпрыемстве чатыры апошніх месяцы не выплачваюць заробкаў.
Наваполацкія мікрабіёлягі зьбіраліся было распачаць бестэрміновы страйк на знак пратэсту, але адміністрацыя паведаміла, што яны могуць страйкаваць колькі захочуць, бо завод з наступнага тыдня спыняецца, і работнікі будуць выпраўленыя ў неаплатныя адпачынкі.