Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ “ВАРУТА” БУДЗЕ АБСКАРДЖВАЦЬ РАШЭНЬНЕ АБ ЯГО ЛІКВІДАЦЫІ


Алесь Горбач, Берасьце

Справу па ліквідацыі Варуты Берасьцейскі абласны суд распачаў яшчэ ў красавіку гэтага году, аднак, пасьля некалькіх паседжаньняў на просьбу самога ініцыятара яна была прыпыненая на няпэўны час.

У віну агенцтву “Варута” абласным упраўленьнем юстыцыі ставілася парушэньне заканадаўства і статуту арганізацыі паводле пяці пунктаў. У прыватнасьці, згадка ў інфармацыйным бюлетэні пра незарэгістраванае аб’яднаньне, ужываньне незарэгістраванай сымболікі, няправільнае ўжываньне скарочанай назвы. Асноўныя ж прэтэнзіі зводзіліся да таго, што на пячатцы “Варуты” напісана “грамадзкая арганізацыя”, а не “грамадзкае аб’яднаньне”, як павінна быць паводле статуту. Прадстаўнік абласной пракуратуры Людміла Васілевіч пагадзілася менавіта толькі з гэтымі, апошнімі абвінавачваньнямі. На ейную думку, словы “арганізацыя” і “аб’яднаньне” сапраўды маюць юрыдычныя адрозьненьні.

Суд пагадзіўся з думкай пракурора. Згодна з рашэньнем, якое абвесьціў сёньня судзьдзя Дзьмітрук, “Варута” павінна быць зьліквідаваная за парушэньне заканадаўства.

Cтаршыня Рады агенцтва “Варута” Ігар Тышкевіч сёньняшняе рашэньне суду лічыць незаконным і зьбіраецца яго абскарджваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG