Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІМЁНЫ ПАКАРАНЫХ ЧЫНОЎНІКАЎ БУДУЦЬ АГУЧАНЫЯ 10 ЛІПЕНЯ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Два дні таму ўрад адрапартаваў, што запазычанасьць па заробках у гаспадарцы краіны зьліквідаваная, аднак насамрэч яна складае 63 мільярды рублёў, у тым ліку 48 мільярдаў ня выплачаныя сялянам. 8 ліпеня Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў звольніць чыноўнікаў, якія яго падманулі, і даў адзін дзень на вызначэньне вінаватых.

Гэта ня першая спроба праз адміністрацыйныя захады вырашыць праблему нявыплаты заробкаў. Год таму нявыплаты сягалі да 100 мільярдаў рублёў, былі звольненыя некаторыя кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў, аднак істотна становішча не зьмянілася. Аглядальнікі ўжо зьвязваюць чарговую кампанію Аляксандра Лукашэнкі супраць чынавенства з магчымым рэфэрэндумам аб ягоным праве трэці раз абірацца на прэзыдэнта Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG