Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКУ ПАДМАНУЛІ


Ул. інф.

Лукашэнка заявіў, што яны адказныя за нявыплату запазычанасьці сялянам і сельскагаспадарчым прадапрыемствам за прынятую ад іх прадукцыю. “Заўтра, да канца дня, з пасадаў павінны сысьці вінаватыя, незалежна ад таго, ці гэта прэм’ер-міністар, ці кіраўнік прадпрыемства”, – сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што справаздачы прэм’ера не адпавядалі сапраўднасьці: “Мала таго, што ня выканалі маё распараджэньне, але і падманулі мяне”, – сказаў Лукашэнка.

Генэральнаму пракурору Віктару Шэйману і старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатолю Тозіку было даручана ўзбудзіць крымінальныя справы па фактах фальсыфікацыі дадзеных адносна выкананьня даручэньняў з боку кіраўніка дзяржавы, датычных выплаты запазычанасьці за атрыманую сельскагаспадарчую прадукцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG