Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: БЕРАЦ(Е/Ё), ЯСЬЦ(Е/Ё), НЕСЯЦ(Е/Ё)


Юрась Бушлякоў, Менск

Правiльныя дзеяслоўныя формы другой асобы множнага лiку выводзiла была зь лiтаратурнай мовы савецкая рэформа 1933 году. У 1957-ым, папраўляючы некаторыя памылкi той рэформы, мовазнаўцы ў Савецкай Беларусi рэабiлiтавалi й формы тыпу iдзяцé (iдзяцё) . Сёньня абедзьве формы – i з канцавым , i з канцавым – нарматыўныя. Можам сказаць: i маўчыцé, i маўчыцё; i глядзiцé, i глядзiцё, i дасьцé, i дасьцё. Пры гэтым як у лiтаратурным маўленьнi, так i на пiсьме пераважаюць формы зь на канцы. Часьцей чуем: вы везяцé, несяцé, бежыцé.

Каб не памылiцца й ужыць правiльную форму другой асобы множнага лiку, можна арыентавацца на iншыя формы дзеяслова. Я нясý, мы нясём цi нясéм, ты нясéш, ён нясé, яны нясýць – ува ўсiх названых формах нацiск на апошнiм складзе. Значыць, тамсама ён застанецца i ў форме другой асобы множнага лiку: несяцé (несяцё). Гаворым па-беларуску: што вы ясьц(é/ё), п’яц(é/ё), каго ведзяц(é/ё), што глядзiц(é/ё).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG