Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЛІТЫЧНЫ КАМІТЭТ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ ЎХВАЛІЎ ПРАЕКТ РЭЗАЛЮЦЫІ Ў СПРАВЕ БЕЛАРУСІ


Аляксей Знаткевіч, Прага

Тэкст праекту даволі жорсткі і амаль бяз звычных агульных дэклярацыяў. Вітаецца паўторнае адкрыцьцё прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску. Але амаль адразу ж нагадваецца, што дагэтуль ня выканана ніводная з чатырох умоваў АБСЭ, якія былі вылучаныя ўжо колькі гадоў таму. Палітычныя партыі ня маюць доступу да мэдыяў, у Беларусі няма парлямэнту з важкімі паўнамоцтвамі, працягваецца перасьлед апазыцыі і няма дэмакратычнага выбарчага кодэксу.

У апошнім пытаньні Парлямэнцкая Асамблея прапануе перагледзець парадак фармаваньня выбарчых камісіяў, абмежаваць датэрміновае галасаваньне, і забясьпечыць беларускім і міжнародным назіральнікам доступ на ўсіх стадыях выбарчага працэсу.

У рэзалюцыі таксама шмат пунктаў, дзе беларускія ўлады асуджаюцца за перасьлед – недзяржаўных арганізацыяў, мэдыяў, апазыцыі, прафсаюзаў. Беларускі ўрад зноў заклікаюць расьсьледаваць выпадкі забойстваў і зьнікненьняў людзей зь меркаваных палітычных матываў.

Асобным пунктам Асамблея асуджае спробы ціску на некаторых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, найперш з групы “Рэспубліка”. Нагадаю, супраць дэпутата Сяргея Скрабца, які прадстаўляў гэтую групу на сэсіі, у траўні ўзбудзілі крымінальную справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG