Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЁР ЮРЫ ШЧАКАЧЫХІН


Алена Ціхановіч, Прага

У расейскую дзяржаўную палітыку гэты журналіст спрабаваў прыўнесці свой досьвед расьследаваньня самых вострых праблемаў грамадзкага жыцьця.
Адну зь іх ён акрэсьліў у інтэрвію нашаму радыё, якое было запісанае летась:

(Шчакачыхін: ) “Нас не магла не непакоіць няспынная страляніна, калі кляны адзін з адным распраўляюцца шляхам забойстваў – гэта стала ўжо звыклым. Таму мне здаецца, што сёньня змаганьне з карупцыяй мусіць быць адным зь першых напрамкаў – стабільнасьць, заснаваная на гэтай карупцыі, можа абярнуцца ў нестабільнасьць”.

Незадоўга перад смерцю Юры Шчакачыхін выдаў свае “Дзённікі чачэнскай вайны”, а падчас апошняй камандзіроўку ў Разань займаўся расследаваннем справы пра буйную кантрабанду мэблі . Яго выдатная кніга “Рабы ГБ. 20е стагоддзе. Рэлігя здрады” даследуе савецкую сыстэму кіравання страхам , механізм функцыянавання шматмільённай сеткі сэксотаў. Неаднойчы пасьля вострых публікацыяў сям”я Шчакачыхіна атрымлівала пагрозы. Афіцыйна абвешчаная прычына смерці журналіста – ацёк мозгу, які наступіў у выніку моцнай алергіі. Калегі Шчакачыхіна лічаць, што абставіны , якія прывялі да смерці – а гэта падазрэнне на інсульт -- мусіць праверыць спецыяльная камісія.
Доўгія гады Юрыя Шчакачыхіна ведаў уласны карэспандэнт Літературнай газеты па Беларусі Анатоль Казловіч.

(Казловіч: ) “Юрыя Шчакачыхіна я добра ведаў, мы многа разоў сустракаліся зь ім у Маскве і тут у Менску. Гэта быў вельмі адкрыты і шчыры чалавек. Юнак. У яго і выраз быў такі амаль дзіцячы, юначы. Шчыры чалавек, адкрыты, даступны і вельмі глыбокі. Глыбокі журналіст. Такой журналістыкі цяпер, можа, і няма. Ён – зорка расейскай журналістыкі. Адным зь першых ён пачаў пісаць гадоў дваццаць таму пра карупцыю. Можа, слухачы памятаюць яго артыкулы пра карупцыю, якія называліся “Лев готовится к прыжку”, а потым другі артыкул - “Лев прыгнул”. У гэтых артыкулах былі сфармуляваныя падыходы – як змагацца з карупцыяй, дадзеная мэтадалёгія журналісцкай барацьбы.

Ён быў журналістам, для якога слова напісанае адначасова было і словам-учынкам. Можа, таму ён і пайшоў з журналістыкі ў палітыку, бо адчуваў, што слова ня можа змагацца, слова ня мае той сілы, якая б магла ачысьціць жыцьцё. Я думаю, што гэта таксама быў учынак, ён хацеў ужо ў рангу палітыка таксама змагацца за чысьціню жыцьця, і, можа, гэта і прывяло да такой раньняй сьмерці”.

Беларускі чытач можа памятаць публікацыі Шчакачыхіна у Камсамольскай правдзе, Літературной газете. Апошнія часам ён быў намеснікам рэдактара Новой газеты. Беларусы былі сярод герояў яго публікацыяў, Шчакачыхін таксама быў адным з першых расейскіх журналістаў, якія арганізавалі акцыю за вызваленне Паўла Шарамета, калі той на сваю прафесійную дзейнасць патрапіў у турму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG