Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ЎЛЕТКУ АДПАЧЫВАЮЦЬ У ВЁСЦЫ АЛЬБО ПРАЦУЮЦЬ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Вялікая колькасьць людзей сярэдняга і сталага веку зь цяжкасьцю прыгадвалі, калі апошні раз выяжджалі на марскі курорт:

(Спадарыня: ) “Вельмі даўно”.

(Спадар: ) “У дзяцінстве, напэўна”.

(Спадар: ) “Ня ведаю. Гадоў дзесяць таму, пэўна”.

(Спадарыня: ) “Калі па пуцёўцы, то вельмі даўно, гадоў пятнаццаць таму”.

(Спадар: ) “Гадкоў восем таму”.

(Спадар: ) “Проста адпачываць, я забыўся калі адпачываў, няма такой магчымасьці”.

(Спадар: ) “За савецкім часам. У семідзясятыя гады”.

Свабодны летні час людзі, што ня маюць магчымасьці паехаць на адпачынак, імкнуцца праводзіць альбо дома, альбо ў сваякоў, далей ад вялікіх гарадоў:

(Спадарыня: ) “Няма калі адпачываць, працуем”.

(Спадар: ) “У вёсцы жывем, адпачынку няма на вёсцы”.

(Спадар: ) “У калгасе, у вёсцы. Я там працую і жыву. Слуцкі раён, вёска Замосьце”.

(Спадар: ) “Мне і на Цітаўцы няблага, у Пухавічах”.

(Спадар: ) “На вёсцы ў Берасьцейскай вобласьці, там бацькі жывуць. Шчыра кажучы, ня хочацца нікуды ехаць. Праца нэрвовая досыць. Спакойна адпачыць, у лесе пагуляць”.

(Спадарыня: ) “Нідзе не адпачываю, нідзе не працую”.

Яшчэ адна досыць вялікая катэгорыя людзей, якія ўвогуле не адпачываюць улетку. Не таму, што не хапае грошай, але хочуць скарыстаць час дзеля дадатковага заробку:

(Спадар: ) “Мы працуем. У асноўным адпачываць няма калі. Вось, едзем на Поўнач, зарабляць грошы”.

(Карэспандэнт: ) “Летась адпачывалі дзе-небудзь?”

(Спадар: ) “У асноўным дома, у Беларусі, у Мядзеле. І на Поўначы. А за мяжу нікуды не выяжджалі. Жывем у Чэрвені”.

(Хопец: ) “Няма часу. Працуем”.

(Студэнт: ) “У ЗША еду працаваць па праграме “Work аnd Travel”, а вучуся ў РТІ сам”.

Яшчэ адна катэгорыя тых, хто ня мае магчымасьці выехаць на курорт — студэнты платнага навучаньня ды іхныя бацькі:

(Студэнка: ) “Нікуды ня ежджу апошнім часам, і бацькі таксама. Бо я вучылася на платным аддзяленьні, яны плацілі за маё навучаньне. Таму не было магчымасьці кудысьці выехаць. А жыву ў Рэчыцы”.

(Спадарыня: ) “Цяпер пакуль не. Раней адпачывалі. Цяпер трэба дзяцей уладкоўваць вучыцца. Грошыкі патрэбныя. Таму ўжо “не разгонісься. Мы не менчукі, з Ашмянаў”.

І нарэшце, самая мабільная група, што да адпачынку, гэта студэнты альбо тыя, хто нядаўна скончыў ВНУ:

(Хлопец: ) “У Польшчы, але ў асноўным у Беларусі. Актыўны адпачынак больш цікавы”.

(Студэнт: ) “Адпачываю на Менскім моры… Маладэчна, Баранавічы, Нарач, Аксакаўшчына… У асноўным па Беларусі. А на мора мы летась езьдзілі, а цяпер дарагавата, пакуль студэнты”.

(Студэнт: ) “Ня ведаю… Паеду, пэўна, у жніўні. Ня ведаю… На мора куды-небудзь. Даляраў сто мне патрэбна”.

(Хлопец: ) “Бываю ў Крыме штолета. Гэта мне каштуе дзьвесьце даляраў. Апрача Крыму, калі ёсьць грошы, еду ў Эўропу. Але часьцей у Беларусі”.

(Дзяўчына: ) “Турызм мяне вабіць. Езьдзіць, глядзець на новыя месцы, новых людзей. А проста ляжаць на пляжы… У нас няма такой магчымасьці далёка паехаць. Асабліва калі толькі нядаўна скончылі ВНУ. У якую-небудзь Нямеччыну, ці ЗША. Таму ў бліжнія, суседнія зь Беларусьсю краіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG