Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ ДЭПАРТАЦЫІ ПАЎЛА СЕЛІНА


Валер Каліноўскі, Менск

Асацыяцыя зазначае, што тэлеканал НТВ карыстаецца ў беларускіх тэлегледачоў папулярнасьцю дзякуючы высокаму прафэсіяналізму, зьмястоўнасьці праграмаў, аб’ектыўнай і ўсебаковай падачы інфармацыіі, і заяўляе сваю нязгоду зь меркаваньнем афіцыйных асобаў, якія заявілі, што рэпартаж Селіна быў “накіраваны на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне”.

“Менавіта аб’ектыўнасьць і неперадузятасьць журналіста выклікалі незадаволенасць уладаў. У Беларусі ўжо даўно сумленная журналістыка расцэньваецца як вядзеньне інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны. Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць ціск на тых, хто мае меркаваньне, адрознае ад іх ідэалягічных установак”, – адзначаецца ў заяве БАЖ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG