Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ БНФ ЮРЫ ХАДЫКА

Любоў Лунёва, Менск

А 9 раніцы каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся ля спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, каб сустрэць Юрыя Хадыку. Сярод прысутных былі актывісты БНФ, а таксама лідэр АГП Анатоль Лябедзька і праваабаронца Людміла Гразнова.

Ужо на наступны дзень, 2 ліпеня, у судзе Савецкага раёну Юрыя Хадыку будуць судзіць зноў. Гэтым разам яго абвінавачваюць у зьнявазе суду. Абвінавачваньне грунтуецца на тым, што прафэсар цягам двух месяцаў не прыходзіў у суд, як таго патрабавалі ад яго ў позвах. Юры Хадыка патлумачыў, што жыў у сваёй сястры і позваў не атрымліваў. Паводле абвінавачаньня, яму пагражае штраф альбо арышт.
XS
SM
MD
LG