Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРЫ ЗАКОН ШТАТА ТЭХАС ПРА “НЕТРАДЫЦЫЙНЫ СЭКС” БЫЎ ПРЫЗНАНЫ НЕКАНСТЫТУЦЫЙНЫМ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

У сваім рашэньні судзьдзі напісалі, што ранейшае рашэньне ніжэйшага суду супярэчыць канстытуцыйнаму праву асобы на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця. Судзьдзя Кенэды напісаў у судовым рашэньні: “Дзяржава ня мае права прынізіць жыцьцё гомасэксуалістаў ці кантраляваць іх лёс праз крымінальную акдказнасьць за іх прыватныя сэксуальныя паводзіны”. “Дарослыя людзі маюць права выбару адносінаў у прыватнасьці іх жытла і жыцьця і адначасова захаваць годнасьць свабоднай асобы”.

У цэнтры судовага разьбіральніцтва быў працэс штату Тэхас супроць Джона Лорэнса. Некалькі гадоў таму Джон Лорэнс і яго партнэр Тайрон Гарнэр былі арыштаваныя паліцый за “нетрадыцыйны сэкс” пасьля таго, як незадаволены сусед паскардзіўся на іх у паліцыю. Абодва былі аштрафаваныя на 200 даляраў і правялі ноч у турме.

Апошняе і канчатковае рашэньне на карысьць правоў гомасэксуалістаў уважаецца адным з найбольш фундамэнтальных у сьпісе рашэньняў гэтага ў цэлым кансэрватыўнага Вярхоўнага суду ЗША. Кансэрватары вінавацяць судзьдзяў у заканчэньні законатворчасьці, будаванай на маралі. Лібэралы, аднак, называюць рашэньне гістарычным на карысьць грамадзянскіх правоў, якое адаб’ецца пазытыўна на ўсіх справах, што закранаюць правы гомасэксуалістаў. Гаворка ідзе пра справы працаўладкаваньня, усынаўленьня і наведваньня дзяцей.

Рашэньне Вярхоўнага Суду ЗША, такім чынам, робіць неканстытуцыйнымі законы ня толькі Тэхасу, але ўсіх паўдзённых штатаў ЗША, сьцьвярджаючы, што дзяржава ня мае права лічыць злачынствам прыватны сэксуальны выбар ня толькі гетэрасэксуалістаў, але і гомасэксуалістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG