Вось што яны казалі ў інтэрвію Радыё Свабода:
(Спадар: ) “У дзень пахаваньня ў мяне не было магчымасьці разам зь людзьмі дайсьці да могілкаў, таму я прыйшла сюды сёньня. Ён заўсёды застанецца ў маім сэрцы, як чалавек зь вялікай літары. І для ўсёй Беларусі ён значыць вельмі многа, мы яго ніколі не забудзем”.
(Спадар: ) “Я паважаю гэтага чалавека — Васіля Быкава. Гэта сапраўды народны пісьменьнік, які шмат рабіў для свайго народу. Таму я прыйшоў ушанаваць ягоную памяць”.
(Спадарыня: ) “Гэта чалавек, зь якога трэба браць прыклад і паважаць ягоную памяць. Каб нашыя дзеці і ўнукі, мы самі ня ставіліся да жыцьця так легкадумна, як цяпер”.
(Спадарыня: ) “Вялікі чалавек. Любіў сказаць, што думаў, людзі яго за гэта паважалі”.
(Спадарыня: ) “Асабліва ягоная ваенная проза — сапраўды цікавая. Ну, што тут казаць? Вялікі чалавек, сапраўды вялікі”.
(Спадарыня: ) “Гэта наш зямляк, з Вушаччыны — і таму мы сюды прыйшлі. Ён быў адзін з арганізатараў руху БНФ. Ёсьць БНФ, Малады Фронт, іншыя палітычныя і грамадзкія арганізацыі, ёсьць каму прадоўжыць тое, што ён гаварыў і рабіў”.
(Спадарыня: ) “Гэта адзіны чалавек, да якога сёньня можна ісьці з адкрытай душой і ведаць, што нават на тым сьвеце ты ад гэтай чыстай душы возьмеш энэргіі дабрыні, чалавечнасьці і ўсяго найлепшага, што ўвасабляе чалавек і што павінна ўвасабляць сабой нацыя. Таму я думаю, што да яго будуць ісьці заўсёды. Я ведаю, што ішло шмат маіх знаёмых. Гэта чалавек — сумленьне нацыі, ахвяра нацыі, надзея нацыі”.
(Спадар: ) “Тое, што людзі ідуць да Васіля Быкава — значыць, што яны згубілі сьвядомае разуменьне таго, што ў наш час жыве такі вялікі творца, такі вялікі пісьменьнік, барацьбіт за айчыну і ідэалы, зразумелыя й блізкія ўсім людзям. Гэта вельмі цяжка — губляць тое, на што ты абапіраўся. Гэта, як губляць бацьку і маці, да прыкладу. Калі ты іх губляеш, то губляеш нейкі духоўны стрыжань. Вось і Васіль Быкаў для беларускай нацыі быў гэткім жа духоўным стрыжнем. Трэба, каб прайшоў нейкі час, аддаць яму належнае па-хрысьціянскі, па-чалавечы. А затым набыць гэтае духоўнае апірышча ў ягоных творах”.