Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ МІЛІЦЫЯ ЗЬНІШЧЫЛА ЧАСТКУ НАКЛАДУ “ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬСКОЙ ГАЗЕТЫ”


Юры Сьвірко, Менск

Маёр міліцыі Арцёменка напісаў, што сканфіскаваныя 12 чэрвеня ягонымі падначаленымі на чыгуначным вакзале Магілёва амаль 2 тысячы асобнікаў 17-га нумару “Предпринимательской газеты” зьнішчаныя “з прычыны таго, што згодна з загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2003 году №109 дзейнасьць газэты “Предпринимательская газета” прыпыненая на 3 месяцы”. Прадпрыемства “Марат” зьвяртае ўвагу на тое, што гэты загад быў падпісаны праз тыдзень пасьля затрыманьня часткі накладу газэты.

Загад Мінінфарму быў выкліканы надрукаваным у 17-м нумары “Предпринимателськой газеты” артыкулам “Узаконенае бязьмежжа”. Як зазначаюць у прадпрыемстве “Марат”, назву гэтага артыкулу можна паўтарыць і ў дачыненьні да сытуацыі ў Магілёве, дзе міліцыя ўзяла на сябе функцыі цэнзара. Акрамя загаду Міністэрства інфармацыі, магілёўская транспартная міліцыя называе падставай для зьнішчэньня газэты “адсутнасьць атрымальніка”, бо нібыта ніхто пасьля канфіскацыі накладу не зьвяртаўся з пытаньнем пра яе выдачу.

Адметна, што паведамленьне пра зьнішчэньне газэты падпісанае 24 чэрвеня, але атрыманае яно было ў Менску толькі 30 чэрвеня. Акрамя таго, прадпрыемству “Марат” не паведамлялі афіцыйна, што частка накладу была затрыманая на магілёўскім вакзале.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG