Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“АРТЫКУЛ 19” ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ АДНАВІЦЬ ВЫХАД “БДГ”


Ул. інф.

“Артыкул 19” адзначае, што гэтае рашэньне Міністэрства інфармацыі было пацьверджанае Вышэйшым гаспадарчым судом пры разглядзе пазову “БДГ”. Міжнародная арганізацыя мяркуе, што рашэньне было прынятае судом у адсутнасьці доказаў віны газэты, што супярэчыць заканадаўству. “Артыкул 19” мяркуе, што прыпыненьне выхаду “БДГ” парушае свабоду слова, якую Беларусь абавязаная захоўваць як сябра АБСЭ і ААН. У заяве адзначаецца, што прыпыненьне выхаду газэты ў дадзеным выпадку – мера непрапарцыйная і таму нелегітымная. “Артыкул 19” заклікае беларускія ўлады аднавіць выхад “БДГ”, узмацніць незалежнасьць судоў і гарантаваць іншым выданьням, якія маюць два ці больш папярэджаньняў, што іх выданьне ня будзе прыпыненае.
XS
SM
MD
LG