Нагадваючы, што IREX ды іншыя фінансаваныя Злучанымі Штатамі ўстановы працуюць у Беларусі на падставе двухбаковага пагадненьня паміж Беларусьсю й ЗША 1996 году ды што IREX кожныя 6 месяцаў прадстаўляе поўную справаздачу пра сваю дзейнасьць беларускаму МЗС, амэрыканская амбасада заяўляе, што сутнасьць праграмаў IREX ды сумы нададзенай празь яго дапамогі адкрытыя для публікі, у чым можна пераканацца, паглядзеўшы інтэрнэт-сайты IREX і амбасады ЗША.
Цытуючы аўтараў фільму “Павуціньне”, якія заўважылі “незадаволенасьць людзей кіраўніцтвам краіны”, амбасада ЗША заклікае іх паглядзець дзеля тлумачэньня на палітыку й практыку ўласнага ўраду, а не на праграмы замежнай дапамогі.