Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” ПАКУЛЬ НЯ ЗДОЛЕЛА АДНАВІЦЬ ВЫХАД


Юры Сьвірко, Менск

Як распавяла галоўная рэдактарка “БДГ” Сьвятлана Калінкіна, на гэтым тыдні надрукаваць ніводнага нумару не ўдалося. Увесь наклад папярэдняга нумару “Предпринимательской газеты” з матэрыяламі “БДГ” застаецца пад арыштам у Дубровенскім раённым аддзеле міліцыі Віцебскай вобласьці, дзе адбываецца таямнічая праверка.

Прадпрыемства “Марат” ня хоча падстаўляць пад удар іншыя газэты, пад назвай якіх можа выходзіць “БДГ”, і старанна вывучае прэтэнзіі Міністэрства інфармацыі, якія зводзяцца да таго, што іншыя газэты скарыстоўваюць дызайн “Белорусской деловой”. Чакаецца, што чарговы нумар пад новай назвай будзе надрукаваны ў Смаленску на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG