Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ЗАНЕПАКОЕНЫ ПАГАРШЭНЬНЕМ СЫТУАЦЫІ З СМІ Ў БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

Эўрапейскі Зьвяз – адзначаецца ў заяве – вымушаны ў сувязі зь нядаўнім разьвіцьцём падзеяў выказаць расчараваньне прыгаданымі абмежаваньнямі й адзначыць, што свабода прэсы й выказваньня зьяўляюцца асноўнымі элемэнтамі для краіны, якая б хацела заняць належнае месца сярод эўрапейскіх нацыяў.
Эўразьвяз заклікае Беларусь прыняць закон аб мэдыях, які б быў станоўча ацэнены экспэртамі АБСЭ і Рады Эўропы, неадкладна пераглядзець рашэньне аб часовым закрыцьці выданьняў “Белорусской деловой газеты” і “БДГ. Для служебного пользования”, а таксама ўстрымацца ад далейшага перасьледу незалежных мэдыяў і журналістаў.
Дарэчы, у той дзень, калі была прынятая гэтая заява Эўразьвязу, Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адхіліў пазоў аб прызнаньні несапраўдным загаду міністра інфармацыі аб прыпыненьні выхаду “Белорусской деловой газеты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG