Вось што спадар Чарнічэнка сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:
(Чарнічэнка: ) “У нас 1400 сяброў у маскоўскай пісьменьніцкай арганізацыі. І мы ўсе адчуваем гэтую страту. Мы ўсе чыталі Быкава па-расейску, бо Быкаў друкаваўся ў часопісе, які выдаваў Твардоўскі. Таму я тут з Рымай Фёдараўнай і Валянцінам Аскоцкім. Мы кланяемся вялікаму пісьменьніку, майстру і настаўніку — як трэба жыць і як трэба паміраць”.
Вось што сказаў яшчэ адзін прадстаўнік дэлегацыі расейскіх пісьменьнікаў, сябра Саюзу пісьменьнікаў Масквы Валянцін Аскоцкі:
(Аскоцкі: ) “Для мяне асабіста і для многіх расейскіх чытачоў Васіль Быкаў — гэта талент, які вырас на беларускай зямлі, зь яе нацыянальнымі трагедыямі, з болем калгаснай, з драмамі вайны. Адсюль усе ягоныя расказы і апавяданьні — усе яны драматычнага гучаньня. Гэта ягоны жаль і боль за чалавека прыніжанага, за чалавека несвабоднага. Я думаю, што праз вось гэты свой талент Васіль Быкаў выйшаў да агульначалавечых даляглядаў.
Не далей як учора адна чытачка прачытала артыкул у газэце “Московский комсомолец” пра Васіля Быкава і назвала яго сумленьнем Беларусі. Але ж ён і сумленьне Расеі таксама. Я думаю, што ў гэтым водгуку разуменьне сапраўднага маштабу таленту Васіля Быкава”.