Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ НА ЎСХОДНІХ МОГІЛКАХ ПАЧАЛОСЯ ПАХАВАНЬНЕ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Аляксандар Лукашук, Менск; Сяргей Навумчык, Прага

18:05

(Лукашук: ) “Я стаю на могілках, дзе пачалося разьвітаньне з Быкавым. Я шмат разоў чуў “Магутны Божа”, і нават у прафэсійным выкананьні, але такога – ніколі. Шмат вянкоў і кветак. Паблізу – магілы Ўладзімера Караткевіча, Уладзімера Мулявіна. Пачаліся выступы прамоўцаў”.

Пахаваны Васіль Быкаў будзе побач з былым сакратаром ЦК КПБ Аляксандрам Кузьміным, які памёр у пачатку траўня. У сваіх успамінах “Доўгая дарога дадому” Быкаў напісаў шмат словаў пра дапамогу, якую адчуваў ад Кузьміна ў той час, калі яго цкавалі за публікацыі.
XS
SM
MD
LG