Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРЫНА БЫКАВА: “СЁНЬНЯ ТУТ НА КОЖНЫМ КРОКУ АДЧУВАЕШ АДНО – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ”


Аляксандар Лукашук, Менск; Сяргей Навумчык, Праг

17.27

(Ірына Быкава: ) “Што я скажу... Тут шмат болі, шмат смутку. Але калі сустракаліся суайчыньнікі, ці як... аднадумцы, яны сустракаліся і разьвітваліся заўсёды – "Жыве Беларусь!" І сёньня тут на кожным кроку адчуваеш адно – жыве Беларусь. Гэта тут вельмі, вельмі адчуваецца.

Усё арганізавана добра. І гэта ж намаганьне вялізнае, увесь праспэкт Скарыны прайсьці – з таго... Фрунзэ і да Маскоўскіх могілак. Гарачыня такая. І моладзі шмат, і вэтэраны былі, усе. І ведаеце, там, каля труны, адзін маліўся, другі кланяўся, трэці станавіўся на калені, чацьверты аддаваў чэсьць. Вельмі, вельмі с пашанай, і кожны прыносіў кветкі. Многа васількоў было, васількі вось на труне цяпер з Васілём едуць туды...

Балюча, смутна, але мабыць такога яшчэ сучаснае пакаленьне і ня бачыла, і няхутка яшчэ пабачыць".

(Навумчык: ) "Шмат хто адзначае цяпер, што адбылося тое, пра што марыў Васіль Уладзімеравіч, хаця б на нейкі час, – адбылося нейкае яднаньне людзей, адбылося нейкае яднаньне нацыі..."

(Ірына Быкава: ) "У нейкім сэнсе так. Мабыць, трэба было й большае яднаньне, у большым саступіць, у нечым дамовіцца... Але атрымалася добра. Можна было марыць пра такое. Уявіць сабе было цяжка, што такое ўдасца. Яшчэ як тое скончыцца, што і як... але пакуль верыцца, што ўсё будзе як трэба, як мае быць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG