Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРЫНА БЫКАВА: “Я БАЧУ ЦЯПЕР, ШТО ЖЫВЕ, ШТО БУДЗЕ ЖЫЦЬ БЕЛАРУСЬ”


Аляксандар Лукашук, Менск; Сяргей Навумчык, Праг

17:05

(Лукашук: ) “Я цяпер знаходжуся ў аўтобусе, дзе стаіць труна Васіля Быкава. За аўтобусам па праспэкце Скарыны ідзе безьліч людзей зь вянкамі і кветкамі. Некалькі разоў міліцыя спрабавала спыніць аўтобус, але наперадзе ідуць, узяўшыся за рукі ланцугом, некалькі дзясяткаў хлопцаў. Побач са мной Рыгор Барадулін і ўдава Ірына Міхайлаўна, перадаю ёй трубку”.

(Навумчык ) “Ірына Міхайлаўна, прыміце яшчэ раз нашыя спачуваньні, трымайцеся”.

(Ірына Быкава: ) “Сяргей, перада мной труна, галава Васіля, і я цяпер тры разы стукну трубкай аб труну. Гэта будзе Вам апошняе прывітаньне ад Васіля... Вось так яно атрымалася – вельмі шмат людзей, сьцягоў. Я бачу цяпер, што жыве, што будзе жыць Беларусь...”

(Навумчык: ) “Выглядае, Ірына Міхайлаўна, што найлепшае, што маглі зрабіць улады – гэта сысьці з вачэй блізкіх Васіля Ўладзімеравіча”.

(Ірына Быкава: ) “Так..."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG