Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУЖНАСЬЦЬ ІДЭАЛІЗМУ


Ул. інф.

(Сьвятлана Алексіевіч: ) “Вельмі цяжка гаварыць зараз, бо яшчэ некалькі тыдняў таму я чула жывы голас Васіля Ўладзімеравіча. І мы размаўлялі пра ўсё, але не пра тое, пра што хочацца казаць зараз. А зараз хочацца казаць пра тое, што мы ўсе не пасьпелі сказаць яму: і ён быў далёка ад нас, і мы былі занятыя – сабою і гэтым жахлівым часам. Я маю на ўвазе перш за ўсё тое, што адбываецца ў нас у Беларусі.

Я не пасьпела сказаць яму пра тое, што я яго вельмі люблю. У гэты цяжкі час ён уратаваў годнасьць усіх нас, нашую нацыянальную годнасьць. Шмат у якіх краінах я чула: “Дзе вы, дзе гэты беларускі народ, дзе гэтая беларуская мова, дзе беларуская эліта?” Аднак пры гэтым заўжды гучала рэфрэнам: “Але ў вас ёсьць Быкаў”. Штосьці для нас усіх сышлося ў гэтай асобе, хаця здавалася, што мы маем справу з народам і часам, калі няма аніякіх апосталаў, праведнікаў, прапаведнікаў. Не, як высьвятляецца, ёсьць. У нас быў гэты чалавек.

Мы любілі яго і мы верым, што будзе нейкая іншая будучыня. І яго няўрымсьлівая шчырасьць, раскошная для цяперашняга часу, няздольнасьць да любога кампрамісу – гэта тое, што застанецца з намі разам зь яго кнігамі, разам зь яго здагадкамі і перасьцярогамі. Застанецца асоба – асоба шчырая, ідэалістычная. У яго была мужнасьць ідэалізму. І гэта вельмі важна, што ён зрабіў гэта менавіта зараз, менавіта сёньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG