Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЫН ВАСІЛЯ БЫКАВА СЯРГЕЙ НАКРЫЎ БАЦЬКУ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЬЦЯГАМ


Сяргей Навумчык, Прага

Калі ў панядзелак удава Быкава Ірына Міхайлаўна папрасіла нас перадаць некаторыя рэчы Васіля Ўладзімеравіча з праскай кватэры для пахаваньня, яна пашкадавала, што ня можа знайсьці бел-чырвона-белы значок. Я перадаў свой, і Аляксандар Лукашук прымацаваў яго да касьцюма, у які апранулі Быкава. Ужо ўчора ўвечары ў залю Дома літаратара прыносілі бел-чырвона-белыя сьцягі, шмат якія вянкі і букеты былі аформленыя ў колер нацыянальнага сьцяга. Сярод дзясяткаў такіх вянкоў – вянок ад Рады БНР, ад беларускай службы радыё “Свабода”...

Сёньня раніцай, паводле журналіста Аляксандра Старыкевіча, які знаходзіўся ў актавай залі менскага Дома літаратараў, дзе адбываецца разьвітаньне з Васілём Быкавым, прадстаўнікі ўладаў запатрабавалі вынесьці з залі бел-чырвона-белую сымболіку, спыслаўшыся пры гэтым на жаданьне Лукашэнкі. Родныя Быкава адмовіліся. Калі ж асобы ў цывільным паспрабавалі самі гэта зрабіць, старэйшы сын Быкава, Сяргей, пакрыў цела бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.

Пасьля гэтага кіраўнік афіцыйнай камісіі ў справе арганізацыі пахаваньня міністар культуры Леанід Гуляка заявіў, што ў такім выпадку ўлады сыходзяць (з Дома літаратараў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG