У камэнтары адзначаецца, што прэзыдэнт Рузвэльт быў канстытуцыйна абраны на чатыры тэрміны запар і займаў гэтую пасаду з 1933 па 1945 гады. Справа ў тым, што ў першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў не было абмежаваньня што да колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Канстытуцыйная папраўка, якая абмяжоўвала знаходжаньне прэзыдэнта ЗША пры ўладзе двума тэрмінамі, была прынятая толькі ў 1951 годзе. І ад гэтага часу ніводны амэрыканскі прэзыдэнт ня мае права займаць гэтую пасаду больш за два тэрміны.
Прадстаўнікі амбасады ЗША выказваюць шкадаваньне, што беларускі Цэнтарвыбаркам скажае амэрыканскую гісторыю, каб апраўдаць працяг паўнамоцтваў цяперашняга рэжыму.