Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТЫДЗЕНЬ СМУТКУ НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ


Алег Супрунюк, Берасьце

У звароце гаворыцца, што Васiль Быкаў — адзiн зь самых вядомых беларусаў сьвету, “нiколi не шукаў лёгкiх шляхоў i з дапамогаю пяра заўсёды змагаўся за праўду”.

Шануючы памяць пра Васiля Быкава, фонд “Наша Вежа” заклiкае ўсе грамадзкiя аб’яднаньнi Берасьцейшчыны правесьцi тыдзень смутку i ўстрымацца на гэты тэрмiн ад забаўляльных мерапрыемстваў.

У лiпенi фонд “Наша Вежа” плянуе правесьцi лiтаратурную вечарыну-рэквiем у гонар пiсьменьнiка i прапануе ўсiм супрацоўнiкам бiблiятэк вобласьцi далучыцца да гэтай iнiцыятывы. У верасьнi, на пачатку новага навучальнага году “Наша Вежа” зьбiраецца зарганiзаваць сярод школьнiкаў конкурсы твораў на тэму “З Быкавым у сэрцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG