Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАШЫЯ ЎЧЫНКІ ВЫМЯРАЛІСЯ ЎЯЎЛЕНЬНЕМ – “А ШТО СКАЖА БЫКАЎ?”


Сяргей Навумчык, Прага

З самага пачатку новай хвалі беларускага нацыянальнага Адраджэньня Быкаў выступіў ў ягоную падтрымку. Уласна, ён і быў сымбалям гэтага Адраджэньня, і менавіта праз Быкава сьвет ўспрымаў новую Беларусь. Для тых жа, хто меў дачыненьне да аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці (кажу пра дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня, да якіх сам належыў) – Быкаў быў ня толькі падтрымкай, але і маральным эталёнам: нашыя ўчынкі вымяраліся ўяўленьнем – “А што скажа Быкаў?”

Апошнія ж словы, якія сказаў ён для нашага радыё (і гэта, на жаль, было апошнім ягоным інтэрвію) былі – “Трэба змагацца за родную мову”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG