Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПІСЬМЕНЬНІК ГОНАРУ, ЯКІ НІДЗЕ Й НІКОЛІ НЕ ДАПУСКАЎ НАВАТ НАБЛІЖЭНЬНЯ ДА КАН’ЮНКТУРЫ”


Ул. інф.

(Уладзімер Яварыўскі: ) “На Кіраваградчыне ёсьць брацкая магіла, дзе высечаныя імёны салдатаў, палеглых падчас другой усясьветнай вайны. І сярод іх – імя Васіля Быкава. На Ўкраіне скончылася адно жыцьцё Васыля Быкава. Але потым было другое жыцьцё, калі нарадзіўся вялікі пісьменьнік, пісьменьнік гонару, які нідзе й ніколі не дапускаў нават набліжэньня да кан’юнктуры, які настолькі глыбока праклаў баразну сваёй праўды пра вайну. Чаго вартыя такія творы, як “Дажыць да сьвітанку” ці “Мертвым не баліць”. Гэта быў цудоўны пісьменік, які вытрымаў сваю суровую ноту з глыбока захаванай пяшчотаю.

Гэта быў чалавек, які змагаўся за незалежнасьць Беларусі. І калі гэтая незалежнасьць была абвешчаная і калі “бацька” Лукашэнка ўзначаліў нацыю, Быкаў быў змушаны эміграваць, як у найстрашнейшыя часы. Яму падаў руку Гавэл, забясьпечыў яму, так бы мовіць, пражытковы мінімум. І апошняе – Васіль Быкаў быў цяжка хворы, у яго быў рак. Ён адчуваў, што вось-вось памрэ. І дзіўна, як лёс павеў яго, што ён вярнуўся да Менску, і каб пасьля выгнаньня ён памер у Менску”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG