Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “ТОЕ, ШТО ЎЖО НЯ СТАЛА БЫКАВА, ЯШЧЭ ЦЯЖКА ЎСЬВЯДОМІЦЬ”


Ул. інф.

(Зянон Пазьняк: ) “Сьмерць непазьбежная, але людзям нялёгка з гэтым зьмірыцца. Цяжка зьмірыцца са сьмерцю Васіля Быкава. Такое ўражаньне, што памерла беларуская літаратура. Для мяне вельмі балюча, што Быкаў памёр у цяжкім часе і не ў свабодзе, якую трэба яшчэ вярнуць. Але спакайнее душа, што адбылося гэта на Бацькаўшчыне. Толькі той, хто яе страціў, як Адам Міцкевіч ці Максім Багдановіч, толькі той можа зразумець, што нават памерці на Радзіме ёсьць шчасьцем. Апошняе шчасьце беларуса.

Тое, што ўжо ня стала Быкава, яшчэ цяжка ўсьвядоміць. У 80-я, 90-я гады, у час актыўнага змаганьня за незалежнасьць і справядлівасьць, Васіль Уладзімеравіч быў для мяне тым найпершым чалавекам, на якога можна было абаперціся, калі акружала і кусала цябе воўчая зграя. Зь яго словам лічыліся ўсе. Але з другой паловы 90-х гадоў зьявілася атмасфэра і людзі, для якіх анічога няма ў Беларусі сьвятога. У гэтай атмасфэры было немагчыма дыхаць і жыць вялікаму пісьменьніку, бо ня кожны рашаўся яго бараніць. Адзіноцтва на Бацькаўшчыне ён зьмяніў на адзіноцтва на Захадзе, дзе яшчэ горай, але ўжо ніхто ня мог яго зьневажаць.

І вось цяпер ён вярнуўся ў сьвятую нашу зямлю. Яна як душа, як калыска, як вечная любоў. Хай жа будзе яна для яго спагаднай, хай жа стане яна для нас свабоднай".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG