Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАНУТА БІЧЭЛЬ: “ТОЕ, ШТО ЗРАБІЎ БЫКАЎ, ЯНО НЕСЬМЯРОТНАЕ”


Валер Каліноўскі, Менск

(Бічэль: ) “У маім жыцьці ён быў вельмі важным чалавекам, таму што ён рабіў літаратурныя старонкі ў “Гродзенскай праўдзе”. Я насіла яму свае першыя пробы пяра. Нейкі час ён кіраваў нашым аддзяленьнем Саюзу пісьменьнікаў, так што ён быў маім кіраўніком і маім лідэрам.

Горад Горадня маленькі, і ўсе ведалі Васіля Быкава. І ён быў вялікі на гэты горад, завялікі. Але разам з тым, па-мойму, яму тут добра жылося і пісалася ў сэнсе ўзаемаадносін зь людзьмі, тут у яго было вельмі шмат аматараў, якія яго шчыра, бескарысьліва любілі. Гэта і простыя людзі, якія чыталі літаратуру, і інтэлігенцыя. Для Горадні гэта быў чалавек, які ўзьняў гэты горад на сусьветную вышыню, зрабіў славутым у сэнсе літаратурным…

Памятаю, як ён падтрымліваў Ларысу Геніюш, калі яна прыехала. Юрку Геніюшу зрабілі апэрацыю, а яе не пускалі ў Беласток, таму што ў яе быў пашпарт без грамадзянства. Я зь ёю хадзіла па горадзе, яна плакала, і мы зайшлі да Васіля. І неяк ён здолеў пагаварыць зь ёю, яна ад яго выйшла ўжо спакайнейшая.

Я гавару пра яго як чалавека, а ацаніць ягоную літаратурную творчасьць — я думаю, што ацэняць час і чытачы, яна ўжо ацэненая. Пісьменьнік вялікі, але як нехта сказаў, што памерла беларуская літаратура, я так не лічу. Бо і тое, што зрабіў Быкаў, яно несмяротнае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG