Сябры грамадзкага аб’яднаньня замаўляюць у праваслаўных цэрквах і касьцёлах Магілёўшчыны памінальныя службы.
“Кола сяброў” лічыць, што ў дні жалобы трэба ўстрымацца ад прагляду і праслухоўваньня забаўляльных праграмаў тэлевізійных і радыйных сетак. Штодня да чацьвярга грамадзкія актывісты Магілёва заклікалі жыхыроў вобласьці спыняць працу а 13-й гадзіне на хвіліну маўчаньня — на знак ушанаваньня памяці Васіля Быкава.