(Сяргей Дубавец: ) “Васіль Быкаў быў найвялікшым беларускім чалавекам, можа быць, за ўсю гісторыю Беларусі, таму што сьведчыў пра існаваньне нашай нацыі ўсяму сьвету лепш, чым сьведчаць любыя законы, дакумэнты, дэклярацыі і гэтак далей. Я літаральна дзьве хвіліны таму даведаўся пра гэтую навіну і прашу прабачэньня, што не гатовы казаць нейкія вынашаныя рэчы. Але іншага такога чалавека ў сёньняшняй Беларусі я проста ня ведаю. Гэта чалавек узроўню найбольшых майстроў сусьветнае культуры, можа быць, Шэксьпіра, Дастаеўскага, Камю... Мы яшчэ будзем ня тое што ўспамінаць Васіля Быкава, мы яшчэ будзем яго яшчэ перачытваць, таму што яшчэ не прачыталі як сьлед. Мы толькі ведалі, што ён быў, а чытаць і асэнсоўваць тое, што ён напісаў, хутчэй за ўсё, будзем мы заўтра альбо будуць ужо нашыя дзеці і той сьвет, які будзе заўтра”.

Самае папулярнае
1