(Івонка Сурвілла: ) “Я лічыла яго адным з найбольш любых, паважаных людзей, якіх я ведаю. Тое спатканьне было такое цудоўнае, сапраўды, і гонар і шчасьце, што мне Бог дазволіў яго пазнаць у Празе. Два разы я спатыкалася зь ім у Празе, і абодва разы была сапраўды захопленая гэтымі спатканьнямі. І страшэнны боль, калі я атрымала вестку пра ягоную сьмерць. Чалавека, якога я так моцна паважала і любіла, страцілі мы ня толькі вялікага беларуса, якім кожны з нас ганарыўся, але і найбольш выдатнага прадстаўніка нашай культуры 20-га і пачатку 21-га стагодзьдзя. Асірацелі ўсе мы, увесь беларускі народ. Вечная яму памяць. З глыбіні сэрца хачу перадаць самыя шчырыя спачуваньні усім спадарыні Ірэне і ўсім прыяцелям і сям’і Васіля Быкава”.
Усім ведама, што Быкава называлі сумленьнем Беларусі, і я поўнасьцю падзяляю гэтую думку. Ён быў адданы, ён любіў наш народ, фактычна, ён так моцна любіў наш народ, што ня мог не падтрымліваць нашага руху за незалежнасьць, за волю Беларусі. Вялікім натхненьнем ён быў для мяне і, я думаю, для кожнага з маіх супрацоўнікаў”.