Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛЯНЦІН ТАРАС: “ГЭТА ГОРА ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ”


Ул. інф.

(Валянцін Тарас: ) “Я нават ня ведаю, з чаго пачаць, таму што душаць сьлёзы, душыць вялікае гора. І падтрымка толькі ў тым, што гэта ня толькі маё гора, а гора ўсёй Беларусі, усёй нашай літаратуры, усіх тых людзей, якія разумеюць, чым быў для нас Васіль Быкаў і чым ён застанецца для нас. Я шчасьлівы тым, што ён быў побач са мною.

Ён даручыў мне зрабіць здабыткам расейскага чытача ягоную кнігу, якая прагучала на “Свабодзе” – “Доўгая дарога дадому”. Я гэта абавязкова зраблю, зраблю з усёй сілай, на якую толькі здольны як перакладчык. Ягоных твораў. Вечная памяць, вечная слава нашаму роднаму, незабыўнаму Васілю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG