Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРЫС КІТ: “ЯГО МОЖНА ПАРАЎНАЦЬ З ДАСТАЕЎСКІМ”


Сяргей Навумчык, Прага

Здаўна я чуў пра Быкава, што ён зьяўляецца адным з найвялікшых пісьменьнікаў Беларусі. Але пазнаёміўся зь ім толькі тут, у Франкфурце-на Майне, калі ён прыехаў на часовае жыхарства ў Нямечыну. Чытаючы ягоныя кнігі, можна яго параўнаць з таксама вялікім пісьменьнікам –з Дастаеўскім.

Ён зрабіў на мяне надзвычайна цудоўнае ўражаньне. Мы, безумоўна, адразу зразумелі адзін другога, амаль што кожны дзень спатыкаліся, і гаварылі, і ўспаміналі... І аднойчы ён вырашыў, што можа найлепш запісваць гэтыя ўспраміны. Ён апрацаваў у той час у Франкфурце мае ўспаміны, якія выйшлі пазьней пад назовам “Цярновы шлях. Аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG