Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ: ЧАТЫРЫ ДЗЕСЯЦІГОДЗЬДЗІ НА “СВАБОДЗЕ”


Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускай службы РC

Мы начытвалі гэтыя тэксты самі, у рэдакцыі, і Васіль Быкаў з кожным новым рукапісам абавязкова прысылаў ліст з прыпіскай – перадайце мае прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць. Калі ў Нямеччыне Быкаў напісаў свой першы дакумэнтальны твор – аўтабіяграфічную кнігу “Доўгая дарога дадому”, ён пагадзіўся сам прыехаць у Прагу і тут запісаў 40 перадачаў.

Штораніцы на працягу тыдня ён прыходзіў на радыё, сядаў у студыі, надзяваў навушнікі – і мы ўключалаі мікрафон. Сьціснутыя, амаль без эпітэтаў, напоўненыя сюжэтнай энэргіяй сказы, быццам бяссстрасная інтанацыя з унутранай мэлёдыкай, якая нязбытна гучыць ў ягонай трагічнай прозе, крыху прыглушаны голас, часам мікрафон захоплівае дыханьне, часам прашалясьціць старонка – аўтапартрэт у гуку, каля паўтысячы мінутаў выгаваранай жывой памяці.

Васіль Быкаў ня толькі аўтар – ён сталы слухач “Свабоды”. Выходзіць у эфір, калі ведаеш, што цябе слухае Быкаў – якая можа большая адказнасьць і ўзнагарода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG