Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЯТНЫ ЗНАК У ГОНАР ВАСІЛЯ БЫКАВА ЎСТАЛЯВАЎ АНАТОЛЬ БЕЛЫ НА ЎЛАСНАЙ СЯДЗІБЕ Ў СТАРЫХ ДАРОГАХ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Памятны знак — гэта белы мармуровы валун вышынёй тры з паловай мэтру. Распавядае Анатоль Белы:

(Белы: ) “Беларускі прыродны камень, які чатыры тысячы гадоў таму быў закінуты сюды леднікамі. На гэтым агромністым волаце — бронзавы мэдальён чалавека-волата — Васіля Быкава”.

Аўтар твору — вядомы мэдальер Уладзімер Мелехаў.

На дваццаці пяці сотках прыватнае зямлі вакол сядзібы Анатоля Белага ўжо стаяць помнікі і памятныя знакі Максіму Багдановічу, Міколу Ўлашчыку, Ларысе Геніюш, Льву Сапегу, Эўфрасіньні Полацкай ды іншым выбітным дзеячам айчыннае культуры і асьветы. Анатоль Белы мае вялікія пляны:

(Белы: ) “Гэта будзе цэлы пантэон, дзе будзе да дзьвюхсот імёнаў і выяваў дзеячоў нашай культуры. Ужо ў мяне ёсьць у бронзе адлітыя каля сарака мэдальёнаў. Яны будуць на вялікіх камянях умантаваныя. Гэта будзе памяць пра ўсіх тых, хто змагаўся за незалежную Беларусь”.

19 чэрвеня ля памятнага знаку Васілю Быкаву разам сабраліся каля пяцідзесяці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG