Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ НА 10% ПАДАРАЖЭЕ ПРАЕЗД У ГАРАДЗКІМ ТРАНСПАРЦЕ


Юры Сьвірко, Менск

Такое рашэньне яшчэ 5 чэрвеня прыняў Менскі гарадзкі выканкам. 10 чэрвеня яно было афіцыйна зарэгістраванае, аднак шырока пра яго не паведамляюць. Кошт праязнога на адзін від транспарту на месяц складзе 9 900 рублёў. Адзінае, што не павялічыцца, – гэта цана, па якой талёнчыкі прадаюць кіроўцы гарадзкога транспарту. Як і цяпер, білет на месцы будзе каштаваць 250 рублёў.
XS
SM
MD
LG