Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗНОЎ ЗАТРЫМАНАЯ МАШЫНА З НАКЛАДАМ “БДГ” — ЦЯПЕР КАЛЯ МЯЖЫ З РАСЕЯЙ


Юры Сьвірко, Менск

Надрукаваны ў Смаленскай дзяржаўнай друкарні супольны нумар “Предпринимательской газеты” і “БДГ” затрыманы неўзабаве пасьля перасячэньня мяжы Расеі зь Беларусьсю. Машыну з усім накладам спынілі міліцыянты, паведаміла галоўная рэдактарка “БДГ” Сьвятлана Калінкіна.

(Калінкіна: ) “Яны сказалі, што машына з накладам затрыманая, і цяпер яе павезьлі ў Дубровенскі РАУС, каб разьбірацца з дакумэнтамі нейкімі”.

(Карэспандэнт: ) “А за што затрыманая — невядома?”

(Калінкіна: ) “Нічога не казалі”.

Тым часам намесьнік начальніка Дубровенскага райаддзелу міліцыі Валянцін Гаравенка на пытаньне, хто й навошта затрымаў наклад газэты, адказаў гэтак:

(Гаравенка: ) “Ну, я пакуль ня ў курсе. Нічога не магу адказаць — нічога ня ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG