Між тым, у сям’і Чыгіроў не выключаюць іншых прычынаў. У прыватнасьці, нагадваюць, што напярэдадні Міхаіл Чыгір зьвярнуўся зь лістом да дэпутатаў Нацыянальнага сходу і асабіста да Аляксандра Лукашэнкі. Былы прэм’ер лічыць, што беларуская міліцыя шмат гадоў неабгрунтавана перасьледуе ягоную сям’ю і просіць дэпутатаў і кіраўніка дзяржавы “разабрацца”.
Нагадаем, экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра судзілі двойчы і ў выніку прысудзілі да ўмоўнага турэмнага зьняволеньня і спагнаньня 1 мільёну даляраў. Умоўна пакараная турэмным зьняволеньнем і жонка экс-прэм’ера Юлія.
Малодшага сына Чыгіроў Аляксандра летась ужо асудзілі на сем гадоў турмы, а цяпер судзяць другі раз.