У заяве, падпісанай лідэрамі Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, Партыі камуністаў беларускай Сяргеем Калякіным, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, Беларускай партыі працы Ўладзімерам Страхам і Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіславам Шушкевічам, прыняцьцё гэтых паправак расцэньваецца як “мэтанакіраваная сплянаваная кампанія падрыхтоўкі ліквідацыі шматпартыйнай сыстэмы Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і мажлівага рэфэрэндуму”.
Прадстаўнікі гэтых пяці партыяў заяўляюць рашучы пратэст дзеяньням Нацыянальнага сходу, скіраваным на ўмацаваньне аўтарытарнага рэжыму ў краіне, і заклікаюць міжнародную супольнасьць устрымацца ад прызнаньня Нацыянальнага сходу як легітымнага парлямэнту краіны і прытрымлівацца практыкі выбарачных кантактаў з асобнымі прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу.