Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 17 ЧЭРВЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

Газэта “Звезда”, 1923 год:

“Цягам апошніх дзён на Менскім рынку і па ўсёй Беларусі павысіліся цэны на хлеб. Жыта, якое прадавалі на мінулым тыдні па 32 р. за пуд, дайшло зараз да 44–45 р. Тлумачыцца гэта тым, што хлеб зь Беларусі пачалі вывозіць дзяржаўныя і каапэратыўныя арганізацыі суседніх губэрняў: Віцебскай, Смаленскай, а таксама і Пскоўскай. У сувязі з павышэньнем цэн на хлеб крыху павялічылася пакупніцкая здольнасьць сялянства. Адначасна назіраецца значнае зьніжэньне цэн на малочныя прадукты. Цэны на масла з 22-х р. за фунт па аптовым кошце ўпалі да 15–16 р. На рынку — безьліч малочных прадуктаў. У бліжэйшыя дні варта чакаць падзеньня цэн на малако”.


“Советская Белоруссия”, 1973 год. Дзень выбараў у мясцовыя саветы:

“Камуністычная партыя Савецкага Саюзу, як і заўсёды, выступае на выбарах у адзіным блёку зь беспартыйнымі. Блёк камуністаў і беспартыйных, які склаўся цягам сацыялістычнага будаўніцтва і вытрымаў выпрабаваньне часам, сымбалізуе адзінства партыі й народу, агульнасьць іх лёсаў і мэтаў. Блёк камуністаў і беспартыйных увасабляе бязьмежны давер савецкіх людзей сваёй роднай Камуністычнай партыі. Няма сумневу, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў працоўных, як і раней, пройдуць арганізавана, зьяўляючыся новым сьведчаньнем адданасьці савецкіх людзей вялікай справе будаўніцтва камунізму, іх вернасьці бесьсьмяротным ідэям ленінізму”.


“Знамя юности”, 1983 год. Міхаіл Пташук:

“Найбольш блізкай і важнай задачай нашага кінамастацтва зьяўляецца выхад на новы якасны ўзровень вырашэньня мастацкіх задач, што стаяць перад кінэматаграфістамі. Колькаснымі паказчыкамі наша кінастудыя — адна зь вядучых у краіне, а вось ідэйна-мастацкая якасьць нашых карцін часта шмат у чым пакідае жадаць лепшага. Усе мы ведаем пра пасрэдную прадукцыю, якая не-не, ды й трапляе на экраны. Аднак як жа рэдка гэта робіцца тэмай шчырага, непрадузятага абмеркаваньня… Думаецца, што адзін са шляхоў выйсьця нашага кінамастацтва на вырашэньне складаных, вострых, значных тэм і праблем — гэта цеснае супрацоўніцтва з найлепшымі сіламі беларускай літаратуры, зварот да яе высокіх узораў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG