Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ РЫЗЫКУЕ БЫЦЬ ВЫКЛЮЧАНАЙ ЗЬ МІЖНАРОДНАЙ І ЭЎРАПЕЙСКІХ ФЭДЭРАЦЫЯЎ ФУТБОЛУ


Уладзімер Глод, Менск

Сёньня ў Цюрых накіроўваецца вялікая дэлегацыя беларускага спартовага чынавенства. Тут і старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу, ён жа дзяржсакратар Генадзь Нявыглас, міністар спорту і турызму Юры Сівакоў ды іншыя. Зьвярну асаблівую ўвагу на тое, што ў складзе групы ёсьць адмысловец-юрыст. І гэта невыпадкова. ФІФА заўтра абмяркуе сытуацыю ў Фэдэрацыі футболу Беларусі.

Нагадаю, што пры канцы сакавіка замест былога старшыні фэдэрацыі Георгія Фёдарава быў абраны новы – Генадзь Нявыглас. Кіраўніцтва ўсясьветнага і эўрапейскага футолу палічыла так – на выбарах былі груба парушаныя дэмакратычныя працэдуры, што супярэчыць правілам ФІФА і УЕФА. Калі Беларусь будзе выключаная з гэтых арганізацыяў, гэта азначае, што яна аўтаматычна прыпыніць удзел у кваліфікацыйным турніры пяршынства Эўропы 2004 году, дзе нашай камандзе яшчэ трэба згуляць з чэхамі і малдаванамі.

Такі прэцэдэнт ужо быў у Азэрбайджане. Прычым, гэтая краіна пацярпела з тых жа самых прычынаў. І таму Азэрбайджан мусіў правесьці новую выбарчую канфэрэнцыю, якая адпавядала правілам ФІФА. Толькі пасьля гэтага фэдэрацыя футболу Азэрбайджану была амніставаная.

Цяжка сказаць, ц чакае і Беларусь такі прысуд. Наколькі я ведаю, калі заўтра рашэньне ня будзе прынятае, дык пытаньне перададуць на разгляд адмысловаму камітэту ФІФА, які ўзначальвае старшыня фэдэрацыі футболу Расеі Вячаслаў Каласкоў. І тут афіцыйны Менск спадзяецца на ягоную падтрымку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG