Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРШАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ АБЯДНАНАЙ ЭЎРОПЫ – МАРУДНАЯ І ДОЎГАЖЫВУЧАЯ, ЯК ЧАРАПАХА


Аляксандар Лукашук, Прага

Дакумэнт будзе прадстаўлены Эўрапейскай радзе праз тыдзень, падчас паседжаньня ў Тэсалоніках, Грэцыя. Сёньня старшыня канстытуцыйнага сходу, былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн выступіў з гэтай нагоды ў Брусэлі перад 105 дэлегатамі з усіх краінаў – сябраў Эўразьвязу.

(Жыскар д’Эстэн: ) “Наш сход складаецца з розных частак і шматлікіх нацыянальнасьцяў, культураў, гісторыі. Нам даводзілася ўвесь час шукаць кансэнсус паміж рознымі патрабаваньнямі і балючымі месцамі. Гэты кансэнсус ў дакумэнце перад вамі”.

Праект будучай эўрапейскай канстытуцыі заняў некалькі сотняў старонак, ён выдадзены на 11 мовах. Усе краіны-кандыдыты на ўступленьне ў Эўразьвяз будуць таксама перакладаць яго на нацыянальныя мовы. Праца над праектам будзе працягвацца і надалей. Наш карэспандэнт у Брусэлі кажа, што побач зь мікрафонам Жыскар Д’Эстэн паставіў выяву чарапашкі – маруднай, але доўгажывучай істоты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG